Валейбольны клуб "Барысаў-БДУФК" заснаваны ў чэрвені 2010 года ў горадзе Барысаў па ініцыятыве старшыні Мінскага аблвыканкама, кіраўніка Беларускай федэрацыі валейбола.
Узначаліць каманду даручылі вопытнаму спецыялісту Аляксандру Герасімаву, які выводзіў маладзёжную зборную Рэспублікі Беларусь на чэмпіянаты Еўропы-2009 і чэмпіянат Міра-2010, дапамагаў трэнеру Іван Шыраеў майстар спорту СССР.
Дэбютны сезон выдаўся няпростым - каманда фінішавала на восьмым радку з дзевяці і была вымушана адстойваць прапіску ў вышэйшым дывізіёне ў пераходных паядынках з пераможцам першай лігі "Легіёнам". Супрацьстаянне завяршылася на карысць барысаўчан.
У міжсезонне кіраўніцтва клуба вырашыла змяніць трэнерскі штаб. Пераемнікам вопытнага Аляксандра Герасімава стаў малады тандэм: Аляксандр Віркоўскі - Сяргей Часнавіцкі. Вынік у 22-ым Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь - 6 месца.
Перад пачаткам сезона 2012-2013 былі праведзены сур'ёзныя кадравыя перастаноўкі. З леташняга гульнявога родстэра засталіся толькі Аляксандр Прушак і Алег Міхнюк. Каманда адназначна ўмацавалася ва ўсіх лініях (да прыкладу, Аляксей Клямар пасля стаў MVP чэмпіянату), у выніку чаго па ходзе чэмпіянату стала знаходзіцца ў прызавой тройцы. І толькі ў апошнім туры, саступіўшы ў драматычнай барацьбе гродзенскаму «Камунальніку», пазбавілася права змагацца за медалі. Вынік - 5 месца ў 23-м Чэмпіянаце РБ.
У сезоне 2013-2014 каманда становіцца 4-ай у Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.
У сезонах 2014-2015 і 2015-2016 камандзе атрымоўваецца падняцца на п'едэстал Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь са срэбрам. Таксама ў сезоне 2015-2016 каманда ўдзельнічае ў Кубку выкліку ЕКВ.
У сезоне 2016-2017 гг. адбыліся вялікія перамены: Заснавальнікам Валейбольнага клуба становіцца ДУ "Барысаўскі ФОЦ", каманда заключае партнёрскія адносіны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, што ў далейшым прывядзе да перайменавання каманды ў "БАТЭ-БДУФК". У гэтым сезоне каманда становіцца бронзавым прызёрам Чэмпіянату і сярэбраным прызёрам Кубка Рэспублікі Беларусь. Таксама каманда працягвае ўдзел у Кубку Выкліку ЕКВ.
У сезоне 2017-2018 гг. каманду ўзначаліў вопытны гулец зборнай Рэспублікі Беларусі Дзмітрый Ліхарад. Каманда была ўзмоцнена легіянерамі з Украіны і пасля стала бронзавым прызёрам Кубка і Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
У сезоне 2018-2019 гг. на пасаду галоўнага трэнера быў прызначаны Руслан Сяляўка. У чэмпіянаце краіны "БАТЭ-БДУФК" размясціліся на 5 радку і згуляла фінал 4 Кубка Рэспублікі Беларусь.
У сезоне 2019-2020 гг. каманда змяніла назву на Барысаў-БДУФК, і прыярытэтнай задачай каманды стаў акцэнт на студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
У Сезоне 2020-2021 гг. прытрымліваецца палітыкі амаладжэння каманды, галоўнай задачай кіраўніцтва стаіць падрыхтоўка маладых гульцоў для каманды Вышэйшай лігі.
У Сезоне 2021-2022 гг. каманда займае 7 месца ў Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь і ўдзельнічае ў Фінале Кубка 4. Дублюючы склад Барысаў-БДУФК-2 займае 2 месца ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод дублюючых каманд Вышэйшай Лігі.
Валейбольны клуб Барысаў-БДУФК робіць акцэнт на развіццё дзіцячага спорту. У складзе клуба ёсць свая ДЮСШ па валейболе. Выхаванцы перамагаюць на Абласных і Рэспубліканскіх спаборніцтвах. Удзельнічаюць у спаборніцтвах пад патранажам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Мяч над сеткай" Дзве выхаванкі нашай ДЮСШ трэнера Сергіенка В.У. выступаюць за юніёрскую зборную Рэспублікі Беларусь.
Жывеш у Барысаве? Кахаеш фізкультуру і спорт? Хочаш быць здаровым, прыгожым і з карысцю праводзіць вольны час? Тады наведай Барысаўскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр!
Наш адрас:
г. Барысаў, вул. Чапаева, 47.
Тэлефон для запісу: +375 (177) 75-08-09