Філіял №2
АК "Беліна"

 

 

Філіял №2 "Аздараўленчы комплекс "Беліна" размешчаны побач з вёскай Беліна, Глівінскага с/с., Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці, на высокім беразе ракі Бярэзіны і ўяўляе сабой залесеную тэрыторыю з невялікімі палянамі.

 

Паўночнай мяжой зямельнага ўчастка з'яўляецца круты бераг ракі Бярэзіны, з усходу і захаду ўчастак мяжуе з хваёвым лесам, які адрозніваецца высокімі фітанцыднымі, санітарна-гігіенічнымі і эстэтычнымі якасцямі, з поўдня ўчастак мяжуе з тэрыторыяй, на якой размяшчаецца спецыялізаваны будынак сан-курортных мэт - 3-павярховы спальны корпус аздараўленчага комплексу "Беліна".

 

Будынак аздараўленчага комплексу быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1986 годзе.

 

Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца з дапамогай пад'язной дарогі ад в. Семяньковічы, якая знаходзіцца паблізу шашы Барысаў-Бярэзіна.

 

Адлегласць ад буйных населеных пунктаў: горад Барысаў - 23 км., горад Мінск - 85 км.

Тэрыторыя добрага здароўя...

Жывеш у Барысаве, любіш спорт і сочыш за сабой? Жадаеш быць прыгожым, здаровым і з карысцю праводзіць свой вольны час? Тады наведай ДУ “Барысаўскі ФАЦ”!

Наш адрас:
г. Барысаў, вул. Чапаева 47.
Тэлефон для запісу: +375 (17) 775-08-09