Філіял №1
"Дом Спорту"

 

У 1971 годзе ў Барысаве быў здадзены ў эксплуатацыю Дом фізкультуры з басейнам і дзвума заламі, які стаў першым спартыўным аб'ектам такога маштабу ў раёне. Асноўнымі мэтамі з'яўляліся аздараўленне насельніцтва, правядзенне спаборніцтваў, акрамя таго, былі адкрыты групы па плаванні і веславанні на байдарцы.

 

У розны час Дом спорту станавіўся дамашняй пляцоўкай для каманд, якія выступалі ў элітных дывізіёнах чэмпіянатаў Беларусі, — міні-футбольнага "Барысава-900", валейбольнага БАТЭ-БДУ, баскетбольных "Папіруса" і "Бярэзіны", прымаў нацыянальныя турніры па плаванні, каратэ. ветэранскім міні-футболе, спартыўнай гімнастыцы, боксе і г.д.

 

У 2019-м тут адбыўся капітальны рамонт, які закрануў, у прыватнасці, фае, фасад, замены падлогі ў спартзале і чары басейна. А ў 2021 годзе "Дом Спорту" адсвяткаваў свой 50-гадовы юбілей.

 

На сённяшні дзень усім жадаючым прапануецца багаты спектр паслуг - ад гульні ў міні-футбол, баскетбол, валейбол і плаванні да заняткаў рознымі відамі фітнесу і інш.

Тэрыторыя добрага здароўя...

Чакаем вас па адрасе:
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл.,
г. Барысаў, пр. Рэвалюцыі, 52

Тэл. адміністратара:
(80177) 78-61-20